Тыдзень роднай мовы
Тыдзень роднай мовы
З 21 лютага па 25 лютага ў нашай дашкольнай ўстанове прайшоў тыдзень роднай мовы пад назвай “Гучы, родная мова”. Прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў: сустрэча з пісьменніцай-зямлячкай Нічыпаровіч Галінай Міхайлаўнай, музычна-літаратурная вечарына “Вобразы мілыя роднага краю”, наведванне міні-музея “Беларуская хатка”, вершы, казкі, песні беларускай тэматыкі. Тэматыка тыдня роднай мовы знайшла адлюстраванне ў творчасці дзяцей у розных відах дзейнасці: маляванні, лепцы, аплікацыі, канструяванні, дзе дзеці змаглі выразіць свае пачуцці і ўражанні.