З гісторыі ўстановы адукацыі
Неманскі дзіцячы сад заснаваны ў 1977 годзе.
З 1977 года па 1994 год год дзіцячы сад працаваў у статусе ўстановы адукацыі “Неманскі дзіцячы сад” калгаса «Неман».
З 1994 года дзіцячы сад пераведзены на баланс Неманскага сельскага савета (рашэнне раеннага выканаўчага камітэта № 11 ад 08.11.1994 г.)
У 2011 годзе быў перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову дашкольнай адукацыі “Неманскі дзіцячы сад” Уздзенскага раёна.
У 2022 годзе быў перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Нёманскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна"
Мікрараён установы
Мікрараён установы – 8 населеных пунктаў: вёска Касцяшы, аграгарадок Магільна, вёска Яршы, веска Стальбоўшчына, веска Літва, веска Замосце, вёска Прусінава, веска Явішчы.
Дасягненні
2018г. – дыплом 3 ступені ў раенным фестывалі-конкурсе “Свет дзяцінства” намінацыя “Спартыўная пляцоўка.
2021г. - дыплом 2 ступені па выніках ўдзелу ў раённым этапе шостага абласнога фестывалю-конкурсу ”Дзіўны свет дзяцінства“ намінацыя "Тэатральны куток у групе".
Нашы традыцыі
Больш чым за 35 гадовую гісторыю ў нашай дашкольнай установе склалася шмат добрых традыцый
Традыцыі ў рабоце з дзецьмі
- Святы: “Дзень ведаў”, “Асенні баль”, “Новы год”, “Дзень ахоўцаў айчыны”, “Мамін дзень”, “Дзень абароны дзяцей”, “Калядкі”, “Пасха”, “Дзень Перамогі”, “Развітанне з дзіцячым садком”, “Дзень Незалежнасці”; “Дзень імянінніка”;
- Штодзённыя хвілінкі бяспекі;
-"Азбука ветлівасці" ў рэжымных момантах
- Ранішні рытуал "Добрай раніцы" ў групах;
- Цікавыя сустрэчы з людзьмі розных прафесій;
- Абедзенны рытуал "Смачна есці";
- Праслухоўванне і выкананне гімна Беларусі.
Традыцыі ў рабоце з бацькамі
- Удзел у суботніках па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
- Дапамога ў стварэнні развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя;
- Аказанне дапамогі ў рамонтных работах у групах і на тэрыторыі ўстановы;
- Дні адчыненых дзвярэй;
- Удзел у акцыі па зборы макулатуры;
- Удзел у правядзенні свят.
Традыцыі працоўнага калектыва
-Ушанаванне ветэранаў педагагічнай працы; узнагароджанне пераможцаў конкурсаў, акцый (на працягу года);
-Удзел працоўнага калектыву ў мерапрыемствах да дня Перамогі і дня Незалежнасці;
-Узнагароджанне работнікаў граматамі і падзякамі па выніках работы (да Дня настаўніка і жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі);
- Сумеснае афармленне памяшканняў установы да свят, навучальнага года;
- Аказанне дабрачыннай дапамогі арганізацыям "Чырвоны крыж", "Дзіцячы фонд", "Дзіцячы хоспіс";
-Віншаванне з днём нараджэння і юбілейнымі датамі;
-Удзел у суботніках.