Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пісьмо сябру

Дата: 27 апреля 2018 в 11:08, Обновлено 5 апреля 2022 в 15:03

Изображение

Абласны сацыяльна-педагагічны праект "Пісьмо сябру"

Запрашаем педагогаў і бацькоў  устаноў дашкольнай  адукацыі  Мінскай вобласці к супрацоўніцтву ў рамках рэалізацыі сацыяльна-педагагічнага праекту "Пісьмо сябру". Мы з задавальненнем і захапленнем будзем вам апавядаць аб сваёй малой Радзіме ў калектыўных пісьмах, малюнках, фатаграфіях, пазнаёмім з аб'ектамі бліжайшага асяроддзя.

Удзельнікі праекту:

Дземідовіч Наталля Леанідаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі

Макарава Наталля Уладзіміраўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі

Ліпай Тамара Тадэвушаўна, настаўнік-дэфектолаг

Выхаванцы рознаўзроставай групы, групы інтэграванага навучання і выхавання

Устаноўлены кантакты:

Дзіцячы сад № 3 г.Узда

ДУДА “Уздзенскі цэнтр развіцця дзіцяці “Вяселка”

ДУА “Суткаўскі ВПК дзіцячы сад – базавая школа

    Уздзеншчына – цудоўны куток Беларусі, які вядомы далека за яе межамі. Тут бярэ пачатак буйная рака Беларусі Неман, раскінуліся непаўторнай прыгажосцю салаўіныя гаі і дубравы, прынеманскія лугі, лясы з грыбамі і ягадамі , крыніцы, валуны і курганы.                                                                                                                   На тэрыторыі раена маюцца два прыродныя запаведнікі, 22 памятнікі археалогіі, 7 памятнікаў архітэктуры, воінскія захаванні і памятныя мясціны ў знак падзей Вялікай Айчыннай вайны.        

  Адпраўляйцеся ў падарожжа па Уздзеншчыне і адкрывайце для сябе новыя, цікавыя месцы з  векавой гісторыяй.

ДУДА “Нёманскі дзіцячы сад”

Пералік  экскурійных маршрутаў к прыродным і сацыяльным аб’ектам у          аграгарадку Магільна

№п/п

Назва маршрута

Група

Тэрмін правядзення

1

Экскурсійны маршрут:

“Свята- Нікалаеўская царква”, будоўля новага храма

Рознаўзроставая

група

Кастрычнік 2021

2

Віртуальная экскурсія:

«Гісорыя нашай вёскі»

Рознаўзроставая

група

Лістапад 2021

3

Экскурсійны маршрут:

«Адправім ліст сябру»

Рознаўзроставая

група

Снежань 2021

4

Экскурсійны маршрут:

«Зімняя прагулка ў лес»

Рознаўзроставая

група

Студзень 2022

5

Экскурсійны маршрут:

«Баявая слава аграгарадка Магільна» (школьны музей)

Рознаўзроставая

група

Люты 2022

6

Экскурсійны маршрут:

«Нёманскі СДК»

Рознаўзроставая

група

Сакавік 2022

7

Экскурсійны маршрут:

«Школа нашага аграгарадка»

Рознаўзроставая

група

Красавік 2022

8

“Экскурсійны маршрут:

За пакупкамі ў магазін”

Рознаўзроставая

група

Май 2022

9

Экскурсійны маршрут:

“У паход за здароўем  на школьны стадыён”

Рознаўзроставая

група

Чэрвень 2022

10

Экскурсійны маршрут:

“Наша рака Нёман”

Рознаўзроставая

група

Ліпень 2022

11

Экскурсійны маршрут:

“Сквер летам”

Рознаўзроставая

група

Жнівень 2022

Экскурсія “Свята  - Нікалаеўская царква, будоўля новага храма”

Праграмны змест: пашырыць і паглыбіць веды дзяцей пра нашу вёску, як населеным пункце, пазнаёміць   з сацыяльна значымым аб’ектам - царквой, будоўляй  новага храма; выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму.

  • Дзеці, як на азываеццнаша вёска?
  • Наша вёска мае назву Магільна
  • Як мы называем яшчэ нашу вёску?
  • Аграгарадок
  • Сёння  мы адправімся на экскурсію па аграгарадку Магільна к свята – Нікалаеўскай царкве і будоўлі новага храма. Як вы думаеце па якой вуліцы нам зручней туды прайсці?
  • Па вуліцы школьнай
  • А чаму так называецца гэта вуліца?
  •  Таму , што тут пабудавана школа
  • Давайце  мы з вамі выберам  бяспечны шлях. Як вы думаеце, адкуль мы з вамі пачнём свой шлях?
  • Можна пайсці па дарожцы бяспекі, да скрыжавання дарог (дзеці)
  • А далей?
  • Цераз пешаходны пераход
  • А затым , як нам рухацца ?
  • Па  левай абочыне насустрач транспарту  (калі дзеці   самі не змогуць выбраць шлях дапамагчы ім)
  • Ну вось, мы з вамі  знаходзімся каля царквы, як яна выглядае? (дзеці апісваюць яе знешні выгляд)
  • Хто  прыходзіць у царкву і калі?
  • Расказ выхавацеля аб прызначэнні царквы
  • Зараз мы з вамі пойдзем і пазнаемімся з будаўніцтвам новага храма, які будуецца каля школы
  • З якога матэрыялу ен будуецца? Як выглядае ў параўнанні са старым храмам?
  • Ен больш высокі, прасторны, прыгожы. А што гэта за башні на ім?
  • Гэта дзеці не башні, а купалы і калакольня. А для чаго яны прызначаны мы запытаемся ў бацюшкі Аляксея.

Наша экскурсія завяршаецца, а далей дзеці размову мы прадоўжым у дзіцячым садзе і раскажам дзецям другіх дзіцячых садоў.

Падрыхтавала: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дземідовіч Н.Л.

Добры дзень, дарагія сябры!

Пішуць вам дзеці рознаўзроставай групы дашкольнай установы адукацыі Нёманскага дзіцячага сада аг. Магільна.

   Мы атрымалі ваш ліст, за што вам вельмі ўдзячныя. Нам вельмі  спадабалася ваша паведамленне. У вас прыгожы Дом культуры, бульвар Дзяржынскага. Мы абавязкова пастараемся там пабываць.

   Наш аграгарадок  Магільна не меней цікавы.  Ён мае вельмі цікавае гістарычнае мінулае.  Мы часта ходзім на экскурсіі, прагулкі з бацькамі і выхавальнікам па нашай мясцовасці.

   У цэнтры нашага аг. Магільна размяшчаецц Свята –  Нікалаеўская царква. Яна пабудавана з белай цэглы  з маленькімі вокнамі, купалам над дахам. Сюды мы з бацькамі ходзім  у вялікія царкоўныя святы: Вялікдзень, Раство Хрыстова.  У храме вельмі прыгожа.У час службы  запальваецца  шмат свечак.

   Але нам вельмі хочацца расказаць вам , што ў нас па вуліцы  Школьнай недалёка ад нашага дзіцячага садка будуецца новы храм.  Мы  часта ходзім на аб’ект будоўлі і бачым, як з кожным днём прыгажэе  будынак. Ён будуецца з дрэва  - кругляка, высокі, прыгожы, з калакольняй на даху будынка, з разнымі  калонамі, маленькімі квадратнымі вокнамі.  На   будынку плануецца пабудаваць тры купалы.

   Яшчэ недалёка ад нас знаходзіцца  ДУА  “Нёманская сярэдняя школа імя І.Д. Гурскага, куды мы ходзім на экскурсіі, каб пазнаёміцца з яе інтэр’ерам, класамі, музеем, спартыўнай залай. Каля школы  ёсць вялікі стадыён, дзе у выхадныя дні з бацькамі можна займацца спортам.

У гэтым лісце  мы вам расказалі аб нашай новабудоўлі храма , а ў наступным   -   расскажам аб нашым скверы,  размешчаных на ім аб’ектах і гісторыі нашай вескі.

                 
                                                 

                                                              

                         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.