Міні-музей "Беларуская хатка" створаны для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага сялянства, узорамі нацыянальнай культуры, славутымі людзмі Беларусі, спрыяе далучэнню выхаванцаў да вытокаў і каштоўнасцей нацыянальнай культуры і выхаванню патрыятычных пачуццяў.
Актыўны удзел у афармлннні і абсталяванні міні-музея прымалі педагогі, бацькі разам з дзецьмі.Музей папоўнены рознымі старыннымі прадметамі: самапрадкай, начоўкамі, збанамі, маслабойкай, дзяжой, сітам, каромыслам, кроснамі, сукалам, нацыянальным адзеннем, вышыванкамі. Педагогамі распрацаваны заняткі, сцэнарыі абрадавых святаў, сюжэтна-ралявыя, дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі і іншае. Калектыў установы адукацыі на дасягнутым не спыняецца, а прадаўжае папаўняць міні-музей новымі экспанатамі, шукае эфектыўныя формы работы з выхаванцамі па удасканаленню якасці адукацыйнага працэса па пашырэнню і ўзбагачэнню ўяўленняў выхаванцаў аб навакольным свеце і родным краі.
Мерапрыемствы, праведзеныя ў 2022/2023 навучальным годзе ў міні-музеі:
1. Экскурсія ў міні-музей: “Адзенне нашых продкаў. Маляванне “Беларускае адзенне”.
2. “Па старонках роднай мовы” – гульня-падарожжа па старонках беларускага фальклору.
3. Інтэрактыўная гульня "Смак роднай мовы".
4. Забава "Беларускія народныя гульні".
5. Забава "Прыходзьце на Калядкі!"
6. Літаратурная гасцёўна "Беларускія народныя казкі".