Падрыхтавала выхавальнік дашкольнай адукацыі
Дземідовіч Н.Л., сярэдняя спецыяльная адукацыя, 1 катэгорыя
У цэнтры аг.Магільна размяшчаецца сквер, на тэрыторыі якога знаходзіцца Нёманскі СДК. Тут можна адпачыць у выхадныя дні, пазнаёміцца з рэквізітам Беларускай хаткі, сфатаграфавацца ў фотазоне.
У скверы ўстаноўлены помнік нашым землякам, загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945г. Звярнуць увагу дзіцяці на помнік, спытаць у дзіцяці , што яно ведае пра вайну, прапанаваць успомніць вершы, песні аб вайне. Ушанаваць памяць загінуўшых воінаў ускладаннем кветак да абеліска.
Расказаць яму аб подзвігах нашых землякоў.
Каля помніка знаходзіцца камень – помнік заснавання нашай вёскі. (1235г.)
Тут можна пазнаёміць дзіця з гісторыяй Магільнянскага замка, які быў заснаваны яшчэ ў першай чвэрці ХV ст. вялікім князем Вітаўтам насупраць пераправы праз раку Нёман, што вяла да паселішча Магільнае.
У бітве, якая адбылася ў 1235 годзе каля вёскі Магільна, сустрэліся воіны князя Рынгольда з паўднева-рускімі князямі Яраславічамі і іх мангола-татарскімі саюзнікамі. Воіны князя Рынгольда перамаглі. Сяло Магільна тады было спалена, амаль поўнасцю разбурана. У памяць аб загінуўшых вёску і назвалі – Магільна.
Прапануйце паназіраць за дрэвамі. Дрэвы ў скверы размяшчаюцца радамі: таполі, бярозка, дубок, сасна. Не меней цікава паназіраць за насякомымі: мурашкамі, пчоламі, камарамі, божымі кароўкамі; кветкамі: дзьмухаўцом, дубраўкай; птушкамі: шпакамі, сарокамі, галкамі, вераб’ямі. Яшчэ ў скверы ёсць холмікі кратавіння.
Спытайце ў дзіцяці, якія дрэвы яно пазнала, насякомых, кветкі, травы. Прапануйце гульнявы сюжэт “Падарожжа”, паясніце, што яму патрэбна запомніць тое, што пакажацца самым цікавым, а потым расказаць аб гэтым сваім сябрам у дзіцячым садзе, дома.
Маршрут выхаднога дня
“Падарожжа ў маёнтак
Якуба Наркевіча - Ёдкі"
Магільна 2022
У невялічкай вёсцы Наднёман знаходзяцца рэшткі радавога маёнтка беларускага вучонага-фізіка Якуба Наркевіча-Ёдкі, які з’ўляецца помнікам сядзібнай архітэктуры XIX стагоддзя . На тэрыторыі маёнтка “Наднёман” знаходзілася метэаралагічная станцыя. Вучоны праводзіў назіранні за ціскам, вільготнасцю і тэмпературай паветра, напрамкам і сілай ветру, ападкамі. Метэастанцыя была абсталявана першакласнымі прыборамі, некаторыя з якіх былі вынайдзены самім Наркевічам-Ёдкам.
Звярніце ўвагу дзіцяці на рэшткі пабудовы маёнтку Я.А. Наркевіча-Ёдкі ў вёсцы Наднёман, ад якой вее магутнасцю і старажытнасцю. Раскажыце пра жыццё і дзейнасць знакамітага вучонага.
У дзяцінстве Якуб атрымаў добрае дамашняе выхаванне. Вялікі ўплыў на яго зрабіла яго маці, усебакова адукаваная, эстэтычна вытанчаная жанчына. Далей Якуб вучыўся ў Мінскай гімназіі, затым у Вене, Сарбоне, Фларэнцыі. Ён быў цудоўным музыкантам, іграў на піяніна, фартэпіяна, сам пісаў музыку. Вывучаў і цікавіўся медыцынай, фізікай, біялогіяй, прыродазнаўствам. Для метыастанцыі самастойна зрабіў прыборы. Самы вядомы – лізіметр, які выкарыстоўваўся для вымярэння вільготнасці глебы. Вялікі вучоны Я.А. Наркевіч-Ёдка ў сваім маёнку адкрыў санаторый для нярвовых і “слабагрудных” хворых. Ён лячыў хворых кумысам. Напой рыхтаваўся непасрэдна на месцы пад наглядам урача. Для гэтага былі заведзены 8 кабыліц. Працаваў санаторый з мая па верасень. Мясцовыя жыхары лячыліся ў санаторыі бясплатна
А зараз, каб праверыць ці ўважліва вас слухалі дзеці прапануйце ім віктарыну”Па старонках жыцця Якуба Наркевіча-Ёдкі” (промкод) .
Прапануйце дзіцяці аглядзецца навокал. Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў знаходзіцца ў жывапісным месцы, на беразе магутнай ракі Нёман. Калісці сам Якуб Атанавіч стварыў прыгожы дэндрарый (расліны, дрэвы), расліны для якога прывозіў з усяго свету. Расліны выкарыстоўваліся ў фітатэрапіі для лячэння хворых. На жаль многія з гэтых раслін не захаваліся да нашых дзён. Рэшткі маёнку упрыгожваюць рэдкія для нашай краіны серабрыстая таполя, лістоўніца і елкі.
Пагуляйце з дзіцем у гульню “Хто першы к дрэву?”, “Пападзі ў цэль”.
Можна папрактыкавацца з дзецьмі ў бегу змейкай паміж дрэвамі, хадзьбе ў прысядзе, паўпрысядзе пад галінамі дрэў, падскоках з даставаннем галінак.
Падрыхтавала: Выхавацель дашкольнай адукацыі Макарава Н.У.