Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці, ажыўляе адукацыйны працэс, задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.
Немагчыма ўявіць сабе любоў да Радзімы без вершаў, казак, прымавак і прыказак. Колькі пакаленняў вырасла на ўсім вядомых пацешках і заклічках! Дзіцячыя вершы нясуць матуліну цеплыню, бабуліну пяшчоту, татаву смеласць! Яны расказваюць пра багацці нашай краіны, пра тайны космасу, пра подзвіг народа. Важна знаёміць дзяцей з літаратурай, як мага раней! Прапануем Вашай увазе Інтэрактыўны плакат "Сучасныя пісьменнікі дзецям". З яго дапамогай вы адправіцеся у свет дзіцячай літаратуры.
https://www.thinglink.com/scene/1426934952930312193
Сустрэча з мясцовай паэткай Галінай Ничыпаровіч
23 красавіка ў дашкольнай установе адбылася прэзентацыя кніг Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, мясцовай паэткі Галіны Нічыпаровіч «Домашние Питомцы, “Пёстрая карусель”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі з захапленнем слухалі вершы з новых кніг, але і самі былі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны пра хатніх жывёл. Вясёлы настрой сустрэчы стваралі рухомыя гульні з кнігі аўтаркі “Хвілінкі – перапынкі”. Разнастайная тэматыка твораў Галіны Нічыпаровіч пра незвычайныя прыгоды, цікавыя з’явы і легенды беларускага краю акуналі маленькіх слухачоў у дзівосны свет паэзіі.