Літаратурна-музычнае свята "Чароўны парасон лета"
1 чэрвеня весела і займальна прайшло музычна-літаратурнае свята "Чароўны парасон лета". Дзеці гулялі ў розныя гульні, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі, танцавалі, малявалі рысункі мелам на асфальце. У госці да дзяцей завіталі казачныя героі ліса, заяц, воўк, мядзведзь з пачастункамі. Дзеці даведаліся, што 1 чэрвеня гэта не толькі пачатак лета, але і свята Дзень абароны дзяцей.