Развітанне з дзіцячым садком
31 мая прайшло свята развітання з дзіцячым садком "Лепей за ўсіх". Свята прайшло цікава, весела, займальна. Дзеці на працягу ўрачыстасці паказалі свае веды, уменні, навыкі, прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў танцах, песнях, інсцэніроўках. Выпускнікоў дзіцячага сада чакала шмат падарункаў ад бацькоў, работнікаў. Сюрпрызныя моманты сустракалі дзяцей на працягу ўсяго мерапрыемства.Будучых школьнікаў павіншавалі малодшыя выхаванцы дзіцячага сада, загадчыца дашкольнай установы.