Помнім, ганарымся
З кожным годам усё далей у будучае адыходзяць годы страшнай вайны. Вось толькі подзвіг нашых абаронцаў Айчыны жыве вечна ў нашых сэрцах. 5 мая ў музычнай зале сабраліся ўсе разам, каб адзначыць свята Вялікай Перамогі, якое аб'ядноўвае людзей, напаўняе сэрцы кожнага пачуццём патрыятызму. "Помнім і ганарымся" - гучалі песні, чыталі вершы, інсцэніравалі ваенныя падзеі. Дзеці яшчэ раз паведалі аб тым, што на зямлі ўсім патрэбен мір і дружба. Усе ўдзельнікі свята ўсклалі кветкі да помніка загінуўшых воінаў у годы Вялікай Айчыннай вайны.