Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на дастойнае жыццё і асобаснае развіццё.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Дземідовіч Н.Л., Макарава Н.У. правялі з выхаванцамі гутарку " Закон - па якім мы жывём", пазнаёмілі з пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, замацавалі веды пра беларускую сімволіку “Сімвалы нашай краіны”. Выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, замацавалі веды аб правах дзіцяці, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.