Міні-музей "Беларуская хатка"- магчымасці выкарыстання ў вучэбным працэсе
У нашай установе адукацыі прайшоў адкрыты занятак "Міні-музей "Беларуская хатка"-магчымасці выкарыстання ў адукацыйным працэсе". Дзеці з задавальненнем наведваюць створаны музей. Заняткі ў ім праходзяць цікава, змястоўна, захапляюць дзяцей рознымі ўражаннямі,заўсёды з цікавасцю разглядаюць старынныя прадметы быту. На гэты раз дзяўчынкі палілі ў печы, лажылі дровы, ставілі чыгункі, у маслабойцы білі масла, хлопчыкі плялі з лазы кошыкі. Выхавацель дашкольнай адукацыі Дземідовіч Н.Л., знаёміла, як працаваць на самапрадцы, знаёміла з вышыўкай, прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.Уся работа, якая праводзіцца ў міні-музеі пашырае і ўзбагачае ўяўленні выхаванцаў аб навакольным свеце і родным краі.