Тыдзень роднай мовы
З 20.02.2023 па 24.02.2023 у нашай дашкольнай установе прайшоў тыдзень роднай мовы пад назвай “Гучы, родная мова”.
Аб правядзенні такога мерапрыемства ў дашкольнай установе сведчылі тэматычныя выставы, аформленыя ў групавых пакоях “Дзе льецца Нёман срэбраводны”,“Слухай родную мову”. Цікава прайшла гутарка аб культуры нашых продкаў у этнаграфічным музеі “Беларуская хатка”, дзеці з цікавасцю слухалі казкі нашай казачніцы-зямлячкі Цыбульскай Лідзіі Міхаўлаўны. Спадабаўся ім і расказ аб бабе Лідзе, з якой жыла па суседству выхавацель дашкольнай адукацыі Дземідовіч Н.Л. і шмат ведае аб ёй цікавага. Некаторыя яе старынныя рэчы, літаратурныя зборнікі зараз знаходзяцца ў нашым міні – музеі, якія сведчаць аб мінулым жыцці нашых продкаў. Прайшла літаратурная вечарына“Я мову родную люблю” дзе выхаванцы з задавальненнем чыталі вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы, І.Муравейкі, Я. Журбы. Асабліва дзецям падабаюцца такія беларускія народныя гульні “Заінька”, “Гарлачык”, “Шэры кот”, “Грушка”. Дзеці выдатна выконвалі ролі казачных герояў, паказалі свае тэатральныя здольнасці, уменні звязнога маўлення.
На сустрэчы з пісьменніцай – зямлячкай Нічыпаровіч Галінай Міхайлаўнай, дзеці з задавальненнем слухаюць яе вершы, казкі. У дзіцячым садзе маецца падборка яе выданняў.
Для бацькоў была арганізавана выстава кніг на беларускай мове “Край, што Неманскім завецца” пісьменніцы Нічыпаровіч Галіны Міхайлаўны, “Казкі з прынёманскай хаткі” Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай, Якуба Коласа і Янкі Купалы “Дзе льецца Нёман срэбраводны”. Падрыхтаваны кансультацыі : “Гучы, родная мова”, “Дыдактычная гульня – сродак развіцця беларускага маўлення”,” Беларускія народныя гульні, іх роля ў выхаванні дашкольнікаў” ,”.Тэатралізаваная дзейнасць, як сродак развіцця маўленчых здольнасцей дашкольнікаў”, “Беларускія прыказкі і прымаўкі”. Аформлены дапаможнік для педагогаў і дзяцей, законных прадстаўнікоў выхаванцаў “Вершы пра родную мову”. Дадатковая інфармацыя па даннай тэме размешчана на сайце ўстановы адукацыі. Тэматыка “Тыдня роднай мовы “ знайшла свае адлюстраванне ў творчасці дзяцей у розных відах дзейнасці: маляванні, лепцы, аплікацыі, канструяванні, дзе дзеці змаглі выразіць свае пачуцці, уражанні. А аб задавальненні дзяцей ад пройдзеных мерапрыемствах можна было прасачыць па іх позірках, па іх вачах.