Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Зімовыя канікулы

Дата: 10 января 2023 в 08:58
59 просмотров

        У ДУА “Нёманскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна “ з 28.12 22 па 06.01.23 прайшлі зімовыя канікулы. Кожны дзень праходзіў цікава , займальна, меў сваю назву.

     Першы дзень прайшоў пад назвай “Я здароўе берагу, сам сабе я памагу”. Наперабой дзеці называлі зімовыя віды спорту, завучвалі пасловіцы аб здароўі, гулялі ў рухавыя гульні, расказвалі пра любімы від спорту сваёй сям’і. А на прагулцы, ў забавах, паказалі свой спрыт, лоўкасць, жаданне перамагчы.

    Не меней цікавы быў другі дзень адпачынку “Што такое Новы Год”.  З прагляду прэзентацыі дзеці даведаліся, як святкуюць свята ў другіх краінах, як называюць Дзеда Мароза, як  ён выглядае.

     К  навагодняму святу “Магазін навагодніх цацак” усе дзеці былі прыгожа апрануты, згодна сваім ралям,якія яны выконвалі.  Дзеці былі вясёлымі, актыўнымі, з запалам гулялі ў гульні з персанажамі свята, вадзілі карагоды, расказвалі вершы. Самым цікавым момантам на свяце была сустрэча дзяцей з Дзедам Марозам і Снягуркай, якія завіталі на свята з падарункамі.

    Асаблівую цікавасць для дзяцей выклікаў казачны герой Снегавік. Дзеці з вялікім задавальненнем выконвалі заданні Снегавіка: гулялі ў снежкі, спявалі, вадзілі карагоды.

    Вельмі цікава прайшоў дзень “Па слядах Дзеда Мароза”, ён пачаўся ранішняй гімнастыкай па  казцы “Два Маразы”, затым дзяцей чакала мерапрыемства “Дыскатэка з Дзедам Марозам”. Выхаванцы з задавальненнем вадзілі карагоды, чыталі вершы, танчылі. Асабліва ім спадабаліся танцы Снегавікоў і Пінгвінаў. Гулялі у беларускія народныя гульні “Мароз”, “Замарожаныя”, расказвалі, што ім падарыў чараўнік дома на свята, малявалі малюнкі ”Падарункі ад добрага Дзеда Мароза”, ляпілі фігуркі марозаў.

   У наступны дзень канікул –“Дзень беларускай мовы”, дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы “Нашы знакамітыя беларускія песняры”, гульні “Скажы па – па беларуску”, наведалі  міні-музей “Беларуская хатка”, дзе пазнаёміліся з выставай беларускіх ручнікоў.

     Правядзенне дня  “У гасцях у казкі” атрымалася насычаным, цікавым, змястоўным. Работнікамі дзіцячага сада  прадэманстравана для дзяцей казка “Піліпка сынок”, якую з цікавасцю дзеці ўспрынялі і абмяркоўвалі. Свае меркаванні дзеці адлюстравалі ў малюнках. На працягу дня дзеці змаглі самастойна развіваць свае тэатральныя здольнасці ў розных відах тэатра (масак, медальёнаў, веяроў, фартушкоў, на магнітах і іншыя). Для гэтага выкарыстоўвалі шырмы рознай канструкцыі, казачныя касцюмы, маскі, што дало дзецям магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні,  праявіць сябе ў ролі розных герояў і адчуць сябе сапраўднымі артыстамі.

     З цікавасцю дзеці разглядалі малюнкі пра каляды, развучвалі шчадроўкі, гулялі у гульню ”Каза”, слухалі вершы,  казку “Дзед, баба і воўк” ў час правядзення  дня “Светлае свята Ражаство”.

     Дзякуючы ўдзелу бацькоў, якія былі частымі гасцямі ў час зімовых канікул, актыўна ўздельнічалі ў мерапрыемствах, выконвалі ролі казачных герояў, канікулы прайшлі дружна, весела, цікава.

 Падрыхтавалі:

 Выхавацель дашкольнай адукацыі   Дземідовіч Н.Л., Макарава Н.У.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.