Пісьмо пра Беларусь
У дзіцячым садзе прайшло тэматычнае мерапрыемства патрыятычнага накірунку “Пісьмо пра Беларусь”. Мэтай якога з’яўлялася пашырыць веды дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, выхоўваць пачуццё гонару за сваю краіну, прывіваць любоў да сваёй радзімы. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра сімвалы Беларусі, прыроду роднага краю, традыцыі беларускага народа, выразна выконвалі музычныя і літаратурныя творы.