Экскурсія ў літаратурна - краязнаўчы музей
Напярэдадні свята, Дня Перамогі, выхаванцы ДУДА “Неманскі дзіцячы сад” Уздзенскага раена наведалі літаратурна – краязнаўчы музей, куток баявой славы ДУА “Неманская сярэдняя школа імя І.Д.Гурскага” Уздзенскага раена. З часоў Вялікай Айчыннай вайны ў музеі захоўваецца шмат экспанатаў, якія з’яўляюцца сведкамі тых страшных, цяжкіх гадоў: каскі, дакументы, пагранічныя слупы, гімнасцеркі, біклажкі для вады, арданы і медалі, фотаздымкі падпольшчыкаў нашай мясцовасці і шмат іншага, цікавага. Дзеці пачулі і ўбачылі шмат карыснага, што вучыць выхоўваць павагу к абаронцам нашай радзімы, удзельнікам вайны, ганарыцца сваім народам, арміяй, пашыраць цікавасць к гісторыі сваей краіны, жаданне расці дарослымі, дужымі, смелымі, абараняць мірныя граніцы сваей краіны.
У рамках абласнога праекта “Пісьмо сябру” мы падзяліліся сваімі ўражаннямі з выхаванцамі Уздзенскага дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці “Вяселка”.