Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вясеннія канікулы

Дата: 21 апреля 2022 в 17:17
83 просмотра

             Цікава прайшлі вясеннія канікулы ў нашай дашкольнай установе. Дзеці пазнаёміліся з працай жыхароў сельскай мясцовасці вясной, цераз дыдактычную гульню “Клопаты агранома вясной”, пасадзілі насенне кветак,

расаду агародніны.

 Спадабалася экскурсія у бібліятэку, вясковы Дом Культуры аграгарадка Магільна, дзе дзеці ўбачылі сапраўднае “кніжнае царства”. Бібліятэкар пазнаёміла нас з літаратурай для дзяцей, творамі  нашых паэтаў – землякоў Галіны Нічыпаровіч, Міколы Нёманскага, казачніцы Лідзіі Цыбульскай.

     У час музычнай забавы “Гуканне вясны” выхаванцы замацавалі свае веды  аб традыцыях, звычаях, песнях  беларускага народа. З задавальненнем дзеці гулялі у беларускія народныя гульні “Гарлачык”. “Бусел і жабкі”.

     Спадабаўся дзецям дзень тыдня пад назвай “Падарожжа ў краіну здароўя”. Выхаванцы з захапленнем расказвалі аб сваіх любімых відах спорту,спарцмэнах. Усе актыўна прымалі ўдзел у развіваючых гульнях “У свеце рухаў”. Пасля прачытанага твора К.Чукоўскага “Майдадзір” давалі адзін аднаму саветы, як правільна саблюдаць правілы гігіены, каб зберагчы сваё здароўе.

     Стараліся дзеці прыгожа маляваць свае  малюнкі аб Беларусі, каб стварыць “Кнігу пра Беларусь”. Актыўна ўдзельнічалі у гульні “Перакладчык”, дзе трэба было  перакласці словы з рускай мовы на беларускую. Яшчэ адбыўся цікавы канцэрт “Звонкі капеж”, на якім выхаванцы чыталі знаёмыя вершы беларускіх паэтаў, спявалі беларускія песні , танцавалі танец “Тупацень”.

     Весела прайшоў дзень смеху. Дзеці ўдзельнічалі у конкурсах “Самая смешная гісторыя”, “Хто каго пераглядзіць”. Праявілі шмат дабрыні і клопату  аб меньшых выхаванцах, сваіх блізкіх у дзень пад назвай “Здзяйсняем добрыя ўчынкі”. Яны прыгатавалі  цацкі - забавы для малодшых дзяцей , для дарослых малявалі прыгожыя букеты вясенніх кветак.

     Асаблівае ўражанне пакінула сустрэча дзяцей з выратавальнікамі. Многа цікавага расказаў і паказаў па аснашчэнню спецмашыны камандзір аддзялення Махнач Уладзімір Сяргеевіч. Махнач Аляксей Паўлавіч, начальнік змены, пазнаёміў дзяцей  з асаблівасцямі працы выратавальнікаў, яе спецыфікай, адказнасцю. Дзеці паравільна адказвалі на пытанні: Як выклікаць выратавальнікаў? Ці можна забаўляцца з выклікам службаў бяспекі па тэлефоне?

    У апошні дзень канікулаў  “Незвычайнае ў звычайным” дзеці малявалі незвычайныя кветкі,разглядалі гербарыі кветак і насення, альбом “Кветкі”. Асабліва іх зацікавіў спосаб апылення кветак і форма пыльцы розных раслін.

    Дзеці за час канікул атрымалі шмат забаўнага, цікавага, пашырылі свае веды аб навакольным свеце,  аб сваёй маленькай Радзіме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.