Я - даследчык
Кожны чалавек павінен ведаць аб тым месцы, дзе ён нарадзіўся і жыве. Родны край становіцца яшчэ больш родным і блізкім, калі ведаеш яго гісторыю. Менавіта пагэтаму Есіна Вікторыя выбрала тэму даследчай работы “Мая вёска”. Яна любіць свой падворак, раку, лес і яшчэ больш захацела пазнаёміцца з гісторыяй сваёй вёскі, яе мінулым і сучасным жыццём. Вікторыя прыняла ўдзел у раённым этапе конкурса з даследчай работай "Мая вёска" і была адзначана дыпломам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага райвыканкама.