Экскурсія "Свята-Нікалаеўская царква, будоўля новага храма"
Экскурсія “Свята - Нікалаеўская царква, будоўля новага храма”
Наш аграгарадок Магільна мае вельмі цікавае, гістарычнае мінулае. Мы часта ходзім на экскурсіі, прагулкі з бацькамі і выхавальнікам па нашай мясцовасці.
У цэнтры нашага аграгарадка Магільна размяшчаецц Свята – Нікалаеўская царква. Сюды дзеці з бацькамі ходзяць у вялікія царкоўныя святы: Вялікдзень, Раство Хрыстова. У храме вельмі прыгожа.У час службы запальваецца шмат свечак.
Не далёка ад нашага дзіцячага садка будуецца новы храм. Мы часта ходзім на аб’ект будоўлі і бачым, як з кожным днём прыгажэе будынак. Ён будуецца з дрэва - кругляка, высокі, прыгожы, з калакольняй на даху будынка, з разнымі калонамі, маленькімі квадратнымі вокнамі. На будынку плануецца пабудаваць тры купалы.
На шляху нашай экскурсіі знаходзіцца Дом культуры, пошта, магазін, ДУА “Нёманская сярэдняя школа імя І.Д. Гурскага, куды мы ходзім на экскурсіі, каб пазнаёміцца з яе інтэр’ерам, класамі, музеем, спартыўнай залай. Каля школы ёсць вялікі стадыён, дзе у выхадныя дні з бацькамі можна займацца спортам.
Такія экскурсіі дапамагаюць паглыбіць веды дзяцей пра нашу вёску, як населеным пункце, знаёміць з сацыяльнымі аб’ектамі нашай вёскі, выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, знаёміць са знакамітымі людзмі, якія тут пражываюць.
Свае ўражанні ад экскурсіі дзеці адлюстроўваюць у сваіх расказах,малюнках, гульнявой дзейнасці, лепцы, канструяванні і абавязкова напішам “Пісьмо сябру”, дзе раскажам пра сваю экскурсію.