Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята любімых матуль

Дата: 15 марта 2022 в 11:57, Обновлено 15 марта 2022 в 12:16
116 просмотров

У нашай дашкольнай установе былі праведзены ранішнікі, прысвечаныя 8 сакавіку.  Да  малодшых дзяцей прыходзіла ў госці лялька Каця, якая згубіла рознакаляровыя стужачкі. А гэтыя стужачкі чароўным спосабам апынуліся ў бацькоў выхаванцаў. Мамы пры дапамозе гэтых стужачак загадвалі свае жаданні, а дзеці іх выконвалі. Выхаванцы танцавалі з кветкамі, хустачкамі, спявалі песні пра маму і бабулю, чыталі вершы.   Вельмі спадабаліся ўсім гульні “Вясёлая кухня”, “Маміны памочнікі”, “Чароўная хустачка”, ў якіх прымалі ўдзел, як дарослыя, так і дзеці. Напрыканцы свята ўсім мамам дзеці падарылі паштоўкі, якія рабілі сваімі рукамі.                        Дзецей старэйшага ўзросту на свяце сустрэла чароўнае дрэва з цукеркамі. У кожнай цукерцы мелася заданне, якое трэба было выканаць. Тут гучалі вершы, песні, жартоўкі. Усіх прысутных уразілі танцы “Сударушка” і “Дачушкі і сыночкі”. Мамы і бабулі ўдзельнічалі ў латэрэі і атрымалі жартоўныя прызы. Выхаванцы запрасілі сваіх мам ў незвычайную цырульню, а затым у салон прыгажосці, дзе знешні выгляд мам набыў казачную прыгажосць. Фіналам свята стала дэфіле фантастычнай прыгажосці і творчасці.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.