Час зімовых забаў
Час зімовых забаў
Зіма – пара вяселых, цікавых забаў. Гэта гульні са снегам, канструяванне снежных пастроек, замкаў і іх упрыгожванне рознымі колерамі, катанне на лыжах, санках, зімовыя прагулкі ў лес, на каток. Выхаванцы з радасцю бягуць да кармушак, папаўняюць іх кормам, а затым назіраюць, як ласуюцца пярнатыя сябры. А разнастайная праца ў прыродзе прыносіць дзецям шмат радасці, садзейнічае іх усебаковаму развіццю, развівае любоў да прыроды і навакольнага асяроддзя, вучыць дзяцей працоўнай дзейнасці на сваёй роднай зямлі. Педагогі шмат увагі надаюць назіранням у прыродзе: чаму іскрыцца сняжынка, чаму ледзяная сасулька, чаму пад нагамі рыпіць снег. Усё гэта дорыць дзецям цудоўны настрой і цікавыя ўспаміны, якія дзеці адлюстроўваюць у сваіх малюнках, канструкцыйнай дзейнасці, пры размове на занятках і з сябрамі.