Свята "Туфелька Снягурачкі", "Цудоўны сундучок"
Свята «Туфелька Снягурачкі», “Цудоўны сундучок”
Зіма – гэта цудоўная пара года, калі ў хаце пахне мандарынамі, лясной елкай, усюды мігацяць агенчыкі, пад елкай ляжаць падарункі, а дзеці глядзяць у акенца, упрыгожанае зімнімі ўзорамі Дзедам Марозам, і чакаюць цудаў. Сапраўдныя цуды дзеці і бацькі ўбачылі на навагодніх святах, якія прайшлі ў нашай дашкольнай установе. Да дзяцей прыходзілі розныя героі: Снягурачка, Снегавік, Лісічка і, канешне, Дзед Мароз. Выхаванцы разам са Снегавіком шукалі туфельку Снягурачцы, а па дарозе яны пераўвасабляліся ў зайчыкаў, гномікаў. З Дзедам Марозам дзеці каталіся на “Навагоднім паравозе”, гулялі ў “Цудоўны посах”, “Рукавіцу”. А напрыканцы свята з дапамогай чараўніцтва Дзеда Мароза падарункі атрымоўвалі з вялікай шакаладкі. А дзеці старэйшага ўзросту прывучылі лісічку, якая забрала ключык ад сундучка, спявалі песні, танцавалі “Польку – мандарынку”, ігралі на музычных інструментах, чыталі вершы. Нават расказвалі гледачам, як елка збіралася на свята і якія падарункі атрымлівала ад мядзведзя, зайцаў, лісічкі і ваўка. А падарункі дзеці атрымалі з цудоўнага сундучка.