Свята 8 Сакавіка
Свята прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню - 8 Сакавіка, прайшло ў нашым дзіцячым садзе 5 сакавіка. Да свята рыхтаваліся дарослыя і дзеці, вучылі песні, вершы, рыхтавалі святочныя паштоўкі. Для дашкольнікаў былі арганізаваны разнастайныя конкурсы, прыгатаваны сюрпрызныя моманты. Выхаванцы атрымалі шмат уражанняў, зарад пазітыўных эмоцый і святочнага настрою.