Развітанне з дзіцячым садам
Да пабачэння, дзіцячы сад!
29 мая 2020 года ў рознаўзроставай групе № 2 прайшло музычнае свята “Да пабачэння, дзіцячы сад”. Праз песні, вершы, гульні дзеці ўспаміналі вясёлыя дзянькі, якія правялі ў дзіцячым садку і паказалі тыя веды, ўменні, якія набылі ў дашкольнай установе. Шмат цёплых і добрых слоў было адрасавана выхавацелю Дземідовіч Н.Л., памочніку выхавацеля Дзесюкевіч Н.І., з якімі яны разам крочылі па шляху дзяцінства.